Прадпрыемства
Паслугi
Навiны
Партнёры
Кліентам
Вакансii
Кантакты

АДРАСАВАННЕ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

АДРАСАВАННЕ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

На спецыяльных адпраўленнях адрасы адпраўніка і адрасата пішуцца адпраўніком. На адраснам баку спецыяльнага адпраўлення паказваюцца:

у правым верхнім кутку - у залежнасці ад характару ўкладання грыф сакрэтнасці альбо пазнака;

у правым ніжнім кутку - адрас, найменне або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) адпраўшчыка (для упаковак дадаткова паказваюцца памеры і вага брута);

у левым верхнім кутку - адрас, найменне або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) адрасата;

у левым ніжнім кутку - зыходны нумар перасылаемага ўкладання.

Адрасы адпраўшчыка і адрасата паказваюцца ў наступным парадку: вобласць, раён, населены пункт, вуліца, нумара дома і памяшкання, нумар тэлефона (пры наяўнасці). Пры перасылцы спецыяльных адпраўленняў за межы Рэспублікі Беларусь дадаткова паказваецца краіна прызначэння.

 Адрасы, найменне юрыдычнай асобы цi прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка павінны быць нанесеныя чарніламі або шарыкавай ручкай (чорнага, сіняга або фіялетавага колеру) выразна і без скарачэнняў.

Усе дадзеныя, што называюцца на спецыяльным адпраўленні, могуць быць нанесеныя пры дапамозе тэхнічных сродкаў.

Усе дадзеныя, што называюцца на ўпакоўцы, павінны быць нанесеныя шрыфтам памерам не менш за 0,7 см.

Выпраўленні ў адрасах адпраўніка і адрасата забараняюцца. У выключных выпадках дапускаецца ўнясенне адпраўніком змен з прастаўленнем даты, прозвішча і подпісу асобы, які ўнёс змены, завераных адбіткам пячаткі адпраўніка.

Адрасы атрымальніка і адпраўніка паказваюцца на абалонцы спецыяльнага адпраўлення або шляхам налепвання адраснага ярлыка. Пры налепванні адраснага ярлыка адпраўніком прастаўляецца адбітак пячаткі такім чынам, каб частка адбітку пячаткі была прастаўлена на абалонцы спецыяльнага адпраўлення і частка на адрасным цэтліку.

На пасылках, упакаваных у мяшкі, адрасы адпраўніка і адрасата, іншыя неабходныя дадзеныя пішуцца на бірцы.

Дапускаецца наклейванне на бірку адраснага ярлыка. У гэтым выпадку канцы шпагата прапускаюцца ў адтуліну біркі праз адрасны ярлык, завязваюцца і апячатваюцца або пламбіруюцца.

Дапускаецца ўказанне адраса і іншых неабходных дадзеных на адрасных бірках, якія прымацоўваюцца да ўпакоўкі і пламбіруюцца такім чынам, каб іх нельга было зняць без пашкоджання пломбы.

За недакладнасці ў адрасе, назве ці прозвішчы, уласным імя, імя па бацьку (калі такое маецца) адрасата (адпраўніка) адказнасць нясе адпраўнік.


← Назад в раздел