Прадпрыемства
Паслугi
Навiны
Партнёры
Кліентам
Вакансii
Кантакты

Парадак дастаўкі спецыяльных адпраўленняў

Парадак дастаўкі спецыяльных адпраўленняў

Спецыяльныя адпраўленні дастаўляюцца на ўказаны адрас альбо ўручаюцца адрасату ў падраздзяленні спецыяльнай сувязі.

Дастаўцы па паказаным на спецыяльным адпраўленні адрасе падлягаюць пакеты і пасылкі, адрасаваныя ў г.Мінск, абласныя, раённыя цэнтры і гарады абласнога падпарадкавання.

Спецыяльныя адпраўленні, адрасаваныя ў іншыя населеныя пункты, уручаюцца адрасату непасрэдна ў падраздзяленні спецыяльнай сувязі альбо на дагаворнай аснове могуць дастаўляцца на ўказаны адрас за дадатковую плату.

Спецыяльныя адпраўленні, якія падлягаюць дастаўцы, дастаўляюцца адрасатам у дзень іх паступлення ў падраздзяленне спецыяльнай сувязі месца прызначэння. Спецыяльныя адпраўленні, якія паступілі ў падраздзяленне спецыяльнай сувязі месца прызначэння пасля адпраўкі транспартных сродкаў па маршрутах спецыяльнай сувязі, дастаўляюцца адрасатам ў адпаведнасці з раскладам адпраўкі дадзеных транспартных сродкаў.

 Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб дадзенай паслузе і тарыфах, звярніцеся ў падраздзяленне спецыяльнай сувязі, якія абслугоўваюць Ваш раённы цэнтр.


← Назад в раздел