Предприятие
Услуги
Новости
Партнёры
Клиентам
Вакансии
Контакты

Аб прадпрыемстве

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Спецыяльная сувязь"


        Гісторыя спецыяльнай сувязі пачынаецца 1 жніўня 1939 года. Усе дзесяцігоддзі працы спецсувязь паспяхова спраўляецца з ускладзенымі на яе задачамі па хуткай і надзейнай перавозцы і дастаўцы спецыяльных адпраўленняў ад прадпрыемстваў, ведамстваў, арганізацый і ўстаноў усіх форм уласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У цяперашні час Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Спецыяльная сувязь" аказвае паслугі па перавозцы і дастаўцы пакетаў з карэспандэнцыяй, пасылак, упаковак (метызаў), каштоўных папер, банкнот у беларускай і замежнай валюце, каштоўных металаў, каштоўных камянёў і вырабаў з іх, ювелірных вырабаў і манет з каштоўных металаў, зброі і боепрыпасаў па Рэспубліцы Беларусь і дзяржавам СНД. Разам з асноўнымі паслугамі Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Спецыяльная сувязь" аказвае дадатковыя паслугі:

         - накіраванне фельд’егера для прыёму пакетаў, пасылак у памяшканні адправіцеля;

         - захоўванне ў памяшканні спецыяльнай сувязі пасылак і ўпаковак.


 Перавозка і дастаўка спецыяльных адпраўленняў ажыццяўляецца уласным аўтатранспартам, у тым ліку браніраванымі аўтамабілямі ў самыя кароткія тэрміны. На сённяшні дзень Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Спецыяльная сувязь" абслугоўвае больш за 85 маршрутаў. Дастаўка спецыяльных адпраўленняў на ўсім шляху руху ажыццяўляецца ўзброенымі супрацоўнікамі спецсувязі. 

У мэтах забеспячэння аператыўнай перавозкі і дастаўкі спецыяльных адпраўленняў, распрацоўваюцца і ўкараняюцца больш рацыянальныя маршруты дастаўкі адпраўленняў спецыяльнай сувязі, праводзіцца тэхнічнае пераўзбраенне транспарту, удасканальваецца аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў.

Запрашаем Вас да супрацоўніцтва!

 

Нашы перавагі:

- вопыт працы – больш за 75 гадоў;

- наяўнасць падраздзяленняў спецыяльнай сувязі ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў буйных раённых цэнтрах Рэспублікі Беларусь;

- больш за 85 рэгулярных маршрутаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

- дастаўка адпраўленняў ў кожны раённы цэнтр Рэспублікі Беларусь;

- праца без пасрэднікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

- уласны аўтапарк спецыяльна абсталяваных машын;

- прывабныя тарыфы ў параўнанні з канкурэнтамі;

- забеспячэнне ўзброенай аховы на ўсіх этапах прыёму, перавозкі і ўручэння спецыяльных адпраўленняў;

- гарантаваная захаванасць адпраўленняў;

- прыватнасць прадстаўленай інфармацыі.

     


Дакументы: 
Закон аб паштовай сувязі :: Правілы аказання паслуг спецыяльнай сувязі

Дадатковая інфармацыя:
Тарыфныя зоны :: Тарыфы на паслугі :: Пералік зніжак на паслугі

Віды і ўмовы афармлення спецыяльных адпраўленняў:
Віды адпраўленняў. Гранічныя памеры і вага адпраўленняў :: Афармленне пакетаў :: Афармленне пасылак :: Афармленне ўпаковак