Прадпрыемства | Паслугi | Навiны | Партнёры | Кліентам | Вакансii | Кантакты |
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Спецыяльная сувязь»
(Дзяржаўнае прадпрыемства «Спецсувязь»)
Гісторыя спецыяльнай сувязі пачынаецца 1 жніўня 1939 года. Увесь гэты час Дзяржаўнае прадпрыемства «Спецсувязь» паспяхова спраўляецца з ускладзенымі на яго функцыямі і задачамі па:
○ хуткай і надзейнай перасылцы спецыяльных адпраўленняў паміж індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прадпрыемствамі, ведамствамі, арганізацыямі і ўстановамі ўсіх формаў уласнасці Рэспублікі Беларусь і дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў;
○ эфектыўнаму развіццю комплекса паслуг спецыяльнай сувязі;
○ забеспячэнню бяспекі спецыяльных адпраўленняў, павышэнню надзейнасці і якасці работы падраздзяленняў спецыяльнай сувязі.
У цяперашні час Дзяржаўнае прадпрыемства «Спецсувязь» уключае 11 падраздзяленняў спецыяльнай сувязі ў гарадах Мінск, Брэст, Баранавічы, Пінск, Віцебск, Полацк, Гомель, Калінкавічы, Гродна, Магілёў, Бабруйск. Падраздзяленні аказваюць паслугі па перасылцы (прыёму, апрацоўцы, захоўванню, перавозцы, дастаўцы, ўручэнню) пакетаў з карэспандэнцыяй, пасылак, упаковак (метызаў), каштоўных папер, банкнот у беларускай і замежнай валюце, каштоўных металаў, каштоўных камянёў і вырабаў з іх, ювелірных вырабаў і манет з каштоўных металаў.
Перавозка спецыяльных адпраўленняў ажыццяўляецца ўласным аўтатранспартам, у тым ліку браніраванымі аўтамабілямі. Прадпрыемства абслугоўвае больш за 90 маршрутаў спецыяльнай сувязі. Перасылка спецыяльных адпраўленняў на ўсім шляху ажыццяўляецца ўзброенымі супрацоўнікамі спецыяльнай сувязі.
Нароўні з асноўнымі паслугамі Дзяржаўнае прадпрыемства «Спецсувязь» аказвае дадатковыя паслугі:
- накіраванне фельдʹегера для прыёму пакетаў, пасылак у памяшканні адправіцеля;
- захоўванне спецыяльных адпраўленняў ў падраздзяленнях спецыяльнай сувязі;
- аказанне паслуг спецыяльнай сувязі нарачным (па-за маршруту спецыяльнай сувязі).
У мэтах паляпшэння якасці паслуг на прадпрыемстве ўвесь час распрацоўваюцца і ўкараняюцца больш рацыянальныя маршруты дастаўкі спецыяльных адпраўленняў, праводзіцца тэхнічнае пераўзбраенне, абнаўленне парку аўтатранспарту, удасканальваецца аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў.
Нашы перавагі:
- шматгадовы вопыт працы;
- наяўнасць падраздзяленняў спецыяльнай сувязі ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў некаторых раённых цэнтрах Рэспублікі Беларусь;
- больш за 90 рэгулярных маршрутаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- дастаўка адпраўленняў ў абласныя і раённыя цэнтры краіны;
- магчымасць дастаўкі спецыяльных адпраўленняў нарачным;
- праца без пасрэднікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- уласны аўтапарк спецыяльна абсталяваных машын;
- прывабныя тарыфы;
- забеспячэнне ўзброенай аховы на ўсіх этапах перасылкі спецыяльных адпраўленняў;
- гарантаваная бяспека адпраўленняў;
- прыватнасць прадстаўленай інфармацыі.