Прадпрыемства | Паслугi | Навiны | Партнёры | Кліентам | Вакансii | Кантакты |
Паважаныя карыстальнікі паслуг!
З 2 студзеня 2023 г. уступiў ў дзеянне з дапаўненнямі і змяненнямі Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022), якi устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).
Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).
Паважаны наведвальнік!
Перш чым задаць сваё пытанне прапануем азнаёміцца з адказамі на пытанні, якія найбольш часта задаюць, у рубрыках «Часта задаваемыя пытанні», «Адказы на электронныя звароты, якія носяць масавы характар», «Адказы на пытанні, якія паступілі на сайт vsebel.by»
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей –грамадзяне), і юрыдычных асоб у Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Спецыяльная сувязь" накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а калі патрабуецца дадатковае вывучэнне і праверка – не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе - на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
Грамадзян, якія звяртаюцца ў Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Спецыяльная сувязь ад імя або ў інтарэсах іншых асоб, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ просім прыкладаць копіі дакументаў, што пацвярджаюць такія паўнамоцтвы, у электронным выглядзе праз раздзел ”Прымацаваць файл“, прадугледжаны модулямі ”Электронны зварот“.
У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 ”О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц“ звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей, калі не ўказана іншае, – зварот) незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю (далей, калі не ўказана іншае, – арганізацыя) яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:
ПЕРАЛІК дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва (п.30. Сувязь і інфарматызацыя).