Прадпрыемства
Паслугi
Навiны
Партнёры
Кліентам
Вакансii
Кантакты

ПАРАДАК ПРЫЁМУ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

ПАРАДАК ПРЫЁМУ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

Прыём спецыяльных адпраўленняў ажыццяўляецца, як правіла, у памяшканнях падраздзяленняў спецыяльнай сувязі.

На дагаворнай аснове прыём спецыяльных адпраўленняў, за выключэннем упаковак, можа ажыццяўляцца ў памяшканнях адпраўнікоў.

Па заяве адпраўшчыка (пры наяўнасці магчымасці) прыём і дастаўка спецыяльных адпраўленняў могуць ажыццяўляцца нарачным.

Прыём спецыяльных адпраўленняў ажыццяўляецца па рэестры формы і ўзоры запаўнення рэестраў ф.1, ф.1 «а», ф.1а «ДМ», складзеным у двух экземплярах, які запаўняецца адпраўніком. У рэестры адпраўніком указваюцца: поўная назва або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і адрас адпраўніка, нумар асабовага рахунку, парадкавы нумар спецыяльнага адпраўлення, адрас і поўнае найменне або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) адрасата, зыходны нумар, пазначаны адпраўніком на спецыяльным адпраўленні, а таксама адпаведны грыф сакрэтнасці або пазнака ў графе «Важнасць».

Пры адпраўцы спецыяльнага адпраўлення з абвешчанай каштоўнасцю ў рэестры ў графе «Сума абвешчанай каштоўнасці» адпраўніком указваецца сума абвешчанай каштоўнасці адпраўлення.

У выніку рэестра пропіссю ўказваецца агульная колькасць і сума абвешчанай каштоўнасці спецыяльных адпраўленняў, завераныя подпісам і адбіткам пячаткі адпраўніка.

Пры адпраўцы пасылак з абвешчанай каштоўнасцю з укладаннем каштоўных металаў і каштоўных камянёў, а таксама вырабаў з іх адпраўніком ў рэестры ўказваецца нумар таварнай накладной. Адпраўнік абавязаны прад'явіць работніку спецыяльнай сувязі адпаведную таварную накладную, указаную ў рэестры, для зверкі сум сапраўднага кошту тавараў з сумамі абвешчанай каштоўнасці спецыяльных адпраўленняў. Пры разыходжанні дадзеных аб кошце перасылаемага ўкладаня, указаных у таварнай накладной і рэестры, спецыяльнае адпраўленне прыёму не падлягае.

Па ўзгадненні з Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Спецыяльная сувязь" рэестр можа падавацца ў электронным выглядзе.

Пры прыёме ад адпраўніка адначасова некалькіх відаў спецыяльных адпраўленняў (пакетаў, пасылак, упаковак) на кожны від складаецца асобны рэестр.

Пры прыёме спецыяльных адпраўленняў ад аднаго адпраўніка па некалькіх рэестрах выпісваецца адна агульная квітанцыя.


 


Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб дадзенай паслузе і тарыфах, звярніцеся ў падраздзяленне спецыяльнай сувязі, якія абслугоўваюць Ваш раённы цэнтр.


← Назад в раздел