Адпраўлення "Спецсувязь-кур'ер"
Дзяржаўнае прадпрыемства «Спецсувязь» ажыццяўляе перасылку адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер».
Перасылка адпраўленняў «Спецсувязь-Кур’ер» — гэта:
- перасылка пакетаў масай да 2 кг і пасылак масай да 50 кг;
- дастаўка юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і фізічным асобам;
- некалькі варыянтаў адпраўкі / дастаўкі адпраўленняў (дзверы-дзверы, акно-дзверы, дзверы-акно, акно-акно);
- выгадныя і гібкія тарыфы;
- спрошчаная ўпакоўка адпраўлення.
Дадаткова:
- бясплатнае захоўванне адпраўленняў да 30 дзён;
- пераадрасацыя адпраўлення;
- удакладненне адраса атрымальніка;
- пацвярджэнне ўручэння адпраўлення;
- паўторная дастаўка адпраўлення.
Нашы перавагі:
- індывідуальны падыход да кожнага кліента;
- не выкарыстоўваюцца паслугі старонніх арганізацый;
- уласны аўтапарк (больш за 60 адзінак транспарту);
- развітая сетка дастаўкі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- аптымальныя тэрміны дастаўкі;
- адсочванне адпраўленняў у рэжыме online;
- забеспячэнне поўнай канфідэнцыяльнасці і бяспекі перасылкі;
- своечасовая і гарантаваная дастаўка адпраўленняў.