Парадак прыёму
Адпраўленні «Спецсувязь-кур’ер» прымаюцца па адным з наступных відаў паслуг:
- «Дзверы-дзверы» – прыём адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» па адрасе, указаным у заяўцы, перавозка і ўручэнне адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» па адрасе, указаным у індывідуальнай накладной.
- «Дзверы-акно» – прыём адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» па адрасе, указаным у заяўцы, перавозка і ўручэнне адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» у акне выдачы падраздзялення спецыяльнай сувязі, якое абслугоўвае населены пункт, указаны ў адрасе індывідуальнай накладной.
- «Акно-дзверы» – прыём адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» у адпраўніка ў акне прыёму падраздзялення спецыяльнай сувязі, перавозка і ўручэнне адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» па адрасе, указаным у індывідуальнай накладной.
- «Акно-акно» – прыём адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» у адпраўніка ў акне прыёму спецыяльнай сувязі, перавозка і ўручэнне адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» у акне выдачы падраздзялення спецыяльнай сувязі, якое абслугоўвае населены пункт, указаны ў адрасе індывідуальнай накладной.
Прыём адпраўленняў ажыццяўляецца па знешніх прыкметах (колькасць месцаў, выгляд і стан упакоўкі) і індывідуальных накладных або рэестрах на прыём, без праверкі ўкладання, без прыняцця адказнасці за ўнутранае змесціва адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер».
Адпраўленні «Спецсувязь-кур’ер» прымаюцца па індывідуальнай накладной у 4-х экземплярах, форма якой прыведзена ў узоры 1. Пры адпраўцы адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер» у вялікай колькасці (больш за 5) па адной заяўцы можа выкарыстоўвацца рэестр на прыём па форме, прыведзенай у ўзоры 2.
Запаўненне індывідуальнай накладной ажыццяўляецца адпраўніком на прадастаўленым Дзяржаўным прадпрыемствам «Спецсувязь» бланку.
Адпраўленні «Спецсувязь-кур’ер» у вялікай колькасці (больш за пяць) могуць прымацца без афармлення індывідуальнай накладной. У такім выпадку адпраўнік выразна і разборліва на лицавым баку адпраўлення (пакета, пасылкі) указвае поўнае найменне адпраўніка і яго адрас, поўнае найменне і адрас атрымальніка, у абавязковым парадку ўказвае кантактныя нумары тэлефонаў адпраўніка і атрымальніка, від адпраўлення, від паслугі, аб’яўленую каштоўнасць (пры неабходнасці).
Адрас атрымальніка размяшчаецца ў ніжняй правай частцы адпраўлення, адрас адпраўніка размяшчаецца ў верхняй левай яго частцы.
Адпраўка адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер» у вялікай колькасці ажыццяўляецца па рэестры на прыём, складзеным у двух экземплярах, форма якога прыведзена ў узоры 2. У рэестры на прыём адпраўніком указваюцца найменні падраздзялення спецыяльнай сувязі, якое ажыццяўляе прыём, адпраўніка, нумар асабовага рахунку, від паслугі, парадкавы нумар адпраўлення па рэестры на прыём, від адпраўлення, аб’яўленая каштоўнасць (пры наяўнасці), адрас і поўнае найменне атрымальніка кожнага адпраўлення.
Пры адпраўцы адпраўлення з аб’яўленай каштоўнасцю ў рэестры на прыём у графе «Аб’яўленая каштоўнасць» адпраўніком указваецца сума аб’яўленай каштоўнасці.
Пры адпраўцы адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» з аб’яўленай каштоўнасцю з укладаннем каштоўных металаў і каштоўных камянёў, а таксама вырабаў з іх адпраўніком у графе 5 рэестра на прыём «Нумар таварнай накладной» указваецца нумар таварнай накладной. Адпраўнік абавязаны прад’явіць работніку спецыяльнай сувязі адпаведную таварную накладную, указаную ў рэестры на прыём, для звяркі сумаў сапраўднага кошту тавараў з сумамі аб’яўленай каштоўнасці адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер». Пры разыходжанні даных аб кошце перасылаемага ўкладання, указаных у таварнай накладной і рэестры на прыём, адпраўленне «Спецсувязь-кур’ер» не прымаецца.
У выніку рэестра адпраўніком указваецца агульная колькасць адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер» пропісам і подпіс адпраўніка, завераны адбіткам пячаткі (пры наяўнасці), які адпавядае найменню адпраўніка, указанаму на спецыяльным адпраўленні.
Адпраўленні «Спецсувязь-кур’ер» прымаюцца фельд’егерам у ўпакованым выглядзе.
Адпраўнік ажыццяўляе падрыхтоўку і надзейную ўпакоўку адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер», якая забяспечвае захаванасць укладання ў працэсе перавозкі, а таксама шматразовых перагрузак у экспедыцыях, выключае доступ да ўкладання адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер», а пры неабходнасці (шкло і г.д.) – забяспечвае спецыяльную ўпакоўку адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер».
Упакоўка адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» павінна выключаць магчымасць пашкоджання іншых адпраўленняў.
У адпраўленнях «Спецсувязь-кур’ер» забаронена да перасылкі:
- прадметы, якія па сваіх уласцівасцях або характары ўпакоўкі могуць уяўляць небяспеку для работнікаў аператара паштовай сувязі, прывесці да псавання іншых кур’ерскіх адпраўленняў;
- баявая, грамадзянская, службовая зброя і боепрыпасы да яе, акрамя выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам;
- наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсы і аналагі, у тым ліку лекавыя сродкі, якія іх змяшчаюць, без адпаведнага дазволу;
- моцнадзейныя, атрутныя, лёгкаўзгаральныя, выбуховыя і іншыя небяспечныя рэчывы;
- радыеактыўныя рэчывы;
- беларускія рублі і замежная валюта.
Узор 1

Узор 2
Рэестр на прыём адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер»
Рэестр №_______
на прыём адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер»
ад «____» ________________ года
________________________________________________________________________________________________________________
(найменне падраздзялення спецыяльнай сувязі)
Адпраўнік ________________________________________________ асабовы рахунак________________________________
Від паслугі: акно-акно акно-дзверы дзверы-акно дзверы-дзверы
________________________________________________________________________________________________________________
| № п/п | Від адпраўлення | Аб’яўленая каштоўнасць | Адрас і найменне атрымальніка | Нумар таварнай накладной | Маса адпраўлення, кг |
УСЯГО ________________________________________________________________________________________________________________
(колькасць адпраўленняў па рэестры пропісам, від адпраўленняў без скарачэнняў)
____ ________________ 20____ года ____гадз. ____ мін. ________________
(подпіс работніка, які склаў рэестр)
М.П.
ПРЫНЯТА ЎСЯГО _______________________________________________________________________________________________________
(колькасць адпраўленняў па рэестры пропісам, від адпраўленняў без скарачэнняў)
____ ________________ 20____ года ____гадз. ____ мін. ________________
(подпіс работніка, які склаў рэестр)
М.П.