Прадметы і рэчывы, забароненыя да перасылкі
Нет услуг
У спецыяльных адпраўленнях забараняецца перасылаць:
- прадметы, якія па сваіх уласцівасцях або характары ўпакоўкі могуць уяўляць небяспеку для работнікаў падраздзяленняў спецыяльнай сувязі або прывесці да псуты іншых спецыяльных адпраўленняў;
- наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, у тым ліку лекавыя сродкі, што іх утрымліваюць, без адпаведнага дазволу;
- моцнадзейныя, ядавітыя, лёгкаўзгаральныя, выбуховыя і іншыя небяспечныя рэчывы;
- радыеактыўныя і біялагічныя рэчывы;
- прадметы, якія патрабуюць асаблівых умоў перавозкі (падтрыманне зададзенага тэмпературнага рэжыму, абмежаванне хуткасці руху цягніка, рух без штуршкоў і рыўкоў, захаванне дапушчальных узроўняў вібрацыі і паскарэнняў).