Парадак дастаўкі
Спецыяльныя адпраўленні дастаўляюцца па ўказаным на іх адрасе альбо ўручаюцца адрасату ў падраздзяленні спецыяльнай сувязі.
Дастаўцы па ўказаным на спецыяльным адпраўленні адрасе падлягаюць пакеты і пасылкі, адрасаваныя ў г. Мінск, абласныя, раённыя цэнтры і гарады абласнога падпарадкавання.
Спецыяльныя адпраўленні, адрасаваныя ў іншыя населеныя пункты, уручаюцца адрасату непасрэдна ў падраздзяленні спецыяльнай сувязі альбо на дагаворнай аснове могуць дастаўляцца па ўказаным адрасе за дадатковую плату.
Спецыяльныя адпраўленні, якія падлягаюць дастаўцы, дастаўляюцца адрасатам у дзень іх паступлення ў падраздзяленне спецыяльнай сувязі месца прызначэння. Спецыяльныя адпраўленні, што паступілі ў падраздзяленне спецыяльнай сувязі месца прызначэння пасля адпраўкі транспартных сродкаў па маршрутах спецыяльнай сувязі, дастаўляюцца адрасатам згодна з раскладам адпраўкі гэтых транспартных сродкаў.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб дадзенай паслузе і тарыфах звярніцеся ў падраздзяленне спецыяльнай сувязі, якое абслугоўвае Ваш раённы цэнтр.