Афармленне пасылак
Для афармлення пасылак выкарыстоўваюцца тканкавая абалонка, брызентавыя мяшкі, драўляныя скрыні, каробкі з шчыльнага кардону або сінтэтычных матэрыялаў, абшытыя (неабшытыя) матэрыяй або ўкладзеныя ў мяшкі.
Дарагія металы, каштоўныя камяні і вырабы з іх, у тым ліку ювелірныя вырабы, грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь, замежная валюта перасылаюцца толькі ў пасылках з аб’яўленай вартасцю з паметкай «Каштоўнае».
Для афармлення пасылак з аб’яўленай вартасцю з паметкай «Каштоўнае» выкарыстоўваюцца драўляныя (дошчатыя) скрыні, абшытыя і неабшытыя тканінай, фанерныя скрыні, абшытыя тканінай, металічныя, пластмасавыя скрыні, мяшкі з трывалай тканіны (брызент або іншая трывалая тканіна).
Пасылкі з паметкамі «Пр», «ДСП», «К», «Сл» могуць быць упакаваныя ў кардонныя каробкі. У такім выпадку стыкі кардоннай каробкі апячатваюцца налепкамі з адбіткамі пячаткі адпраўніка так, каб быў выключаны доступ да ўкладання. Паверх налепак наносіцца празрыстая самаклейкая стужка.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб дадзенай паслузе і тарыфах звярніцеся ў падраздзяленне спецыяльнай сувязі, якое абслугоўвае Ваш раённы цэнтр.