Афармленне упаковак
Для афармлення ўпаковак выкарыстоўваюцца трывалі драўляныя, фанерныя або металічныя скрыні. Ужыванне фанеры (таўшчынёй не менш за 6 мм) дапускаецца для ўпаковак са спецыяльнымі грузамі, вага якіх не перавышае 50 кг, а памеры — 50 см у кожным з трох вымярэнняў. Для упаковак, што перавышаюць названыя параметры, павінны выкарыстоўвацца толькі металічныя і трывалі драўляныя скрыні.
У ўсіх выпадках скрыні павінны хаваць контуры вырабаў, выключаючы магчымасць вызначэння характару перасылаемага ўкладання па знешніх прыкметах, а таксама быць трывалымі, забяспечваць захаванасць укладання і выключаць пашкоджанні падчас шматразовых перагрузак і транспартавання.
Дошчатыя скрыні вырабляюцца з суцэльных (без скразных сучкоў) дошак, што шчыльна прымыкаюць адна да адной без зазораў.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб дадзенай паслузе і тарыфах звярніцеся ў падраздзяленне спецыяльнай сувязі, якое абслугоўвае Ваш раённы цэнтр.