Адрасаванне
Адпраўленні «Спецсувязь-кур’ер» прымаюцца па індывідуальнай накладной у 4-х экзэмплярах, форма якой прыведзена ў узоры 1. Пры адпраўцы вялікай колькасці адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер» (больш за 5) па адной заяўцы можа выкарыстоўвацца рэестр прыёму па форме, прыведзенай у узоры 2.
Індывідуальная накладная суправаджае адпраўленне «Спецсувязь-кур’ер» ад адпраўніка да атрымальніка. Запаўненне індывідуальнай накладной ажыццяўляецца адпраўніком на бланку ўзору 1, прадастаўленым Дзяржаўным прадпрыемствам «Спецсувязь».
Адпраўнік выразна і разборліва запаўняе ўсе графы, якія падлягаюць запаўненню: Адкуль (ад Каго), Куды (Каму), від адпраўлення, від паслугі, аб’яўленая каштоўнасць (пры наяўнасці), апісанне ўкладання, ставіцца подпіс (і расшыфроўка подпісу) асобы, якая запоўніла бланк.
Пры адпраўцы адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» з аб’яўленай каштоўнасцю адпраўнік абавязкова запаўняе графу «аб’яўленая каштоўнасць» і апісанне ўкладання з указаннем кошту кожнага перасылаемага прадмета і (або) рэчыва.
Пры адпраўцы адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» з аб’яўленай каштоўнасцю з укладаннем каштоўных металаў і каштоўных камянёў, а таксама вырабаў з іх, адпраўнік у графе «Апісанне ўкладання» дадаткова паказвае нумар таварнай накладной. Адпраўнік абавязаны прад’явіць супрацоўніку спецыяльнай сувязі адпаведную таварную накладную, указаную ў індывідуальнай накладной, для праверкі сум фактычнага кошту тавараў з сумамі аб’яўленай каштоўнасці адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер». Пры разыходжанні дадзеных аб кошце ўкладання, указаных у таварнай і індывідуальнай накладных, адпраўленне «Спецсувязь-кур’ер» не прымаецца.
Адпраўленні «Спецсувязь-кур’ер» у вялікай колькасці (больш за пяць) могуць прымацца без афармлення індывідуальнай накладной. У гэтым выпадку адпраўнік выразна і разборліва на пярэднім баку адпраўлення (пакета, пасылкі) паказвае поўнае найменне адпраўніка і яго адрас, поўнае найменне і адрас атрымальніка, абавязкова паказвае кантактныя нумары тэлефонаў адпраўніка і атрымальніка, від адпраўлення, від паслугі, аб’яўленую каштоўнасць (пры неабходнасці).
Адрас атрымальніка размяшчаецца ў ніжняй правай частцы адпраўлення, адрас адпраўніка — у верхняй левай.
Адпраўка адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер» у вялікай колькасці ажыццяўляецца па рэестры прыёму, складзеным у двух экзэмплярах, форма якога прыведзена ў узоры 2. У рэестры адпраўнік указвае найменне падраздзялення спецыяльнай сувязі, што прымае адпраўленне, адпраўніка, нумар асабістага рахунку, від паслугі, парадкавы нумар адпраўлення ў рэестры, від адпраўлення, аб’яўленую каштоўнасць (пры наяўнасці), адрас і поўнае найменне атрымальніка кожнага адпраўлення.
Пры адпраўцы адпраўлення з аб’яўленай каштоўнасцю ў рэестры прыёму ў графе «Аб’яўленая каштоўнасць» адпраўнік указвае суму аб’яўленай каштоўнасці.
Пры адпраўцы адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер» з аб’яўленай каштоўнасцю з укладаннем каштоўных металаў і каштоўных камянёў, а таксама вырабаў з іх, адпраўнік у графе 5 рэестра «Нумар таварнай накладной» паказвае нумар таварнай накладной. Адпраўнік абавязаны прад’явіць супрацоўніку спецыяльнай сувязі адпаведную таварную накладную, указаную ў рэестры, для праверкі сум фактычнага кошту тавараў з сумамі аб’яўленай каштоўнасці адпраўлення «Спецсувязь-кур’ер». Пры разыходжанні дадзеных аб кошце ўкладання, указаных у таварнай накладной і рэестры, адпраўленне «Спецсувязь-кур’ер» не прымаецца.
У канцы рэестра адпраўнік указвае агульную колькасць адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер» (словамі) і ставіць подпіс, засведчаны пячаткай (пры наяўнасці), якая адпавядае найменню адпраўніка, указанаму на адпраўленні.
Узор 1

Узор 2
Рэестр прыёму адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер»
Рэестр №_______
на прыём адпраўленняў «Спецсувязь-кур’ер»
ад «____» ________________ года
________________________________________________________________________________________________________________
(найменне падраздзялення спецыяльнай сувязі)
Адпраўнік ________________________________________________ асабісты рахунак ________________________________
Від паслугі: акно-акно акно-дверы дзверы-акно дзверы-дзверы
________________________________________________________________________________________________________________