Віды адпраўленняў. Гранічныя памеры і вага
Спецыяльныя адпраўленні падзяляюцца на наступныя віды: пакеты, пасылкі і ўпакоўкі.
Пакет — спецыяльнае адпраўленне з укладаннем дакументаў і іншых матэрыяльных носьбітаў інфармацыі.
Пасылка — спецыяльнае адпраўленне з таварамі, а таксама з укладаннем недзялімых дакументаў, памер і (або) вага якіх перавышаюць максімальна дапушчальныя для пакетаў.
Упакоўка — спецыяльнае адпраўленне з таварамі, памер і (або) вага якіх перавышаюць максімальна дапушчальныя для пасылак.
Максімальныя памеры і мяжовая вага спецыяльных адпраўленняў вызначаюцца згодна з табліцай:
|
Віды спецыяльных адпраўленняў |
Мяжовая вага, кг |
Памеры, см |
|
|---|---|---|---|
|
мінімальныя |
максімальныя |
||
|
Пакет |
2 |
11х15 |
30х38х5 |
|
Пасылка: |
|||
| у тканевай абалонцы, скрынях (каробках) |
10 |
10х15х5 |
45х45х45 |
|
з ювелірнымі вырабамі |
10 |
10х15х5 |
45х45х45 |
|
з наяўнымі грашовымі сродкамі |
30 |
- |
сума трох вымярэнняў не больш за 180 |
|
у рулоне цыліндрычнай формы (тубусах) |
20 |
дыяметр — 5, |
дыяметр — 45, |
|
з картографічнымі матэрыяламі |
20 |
10х15х5 |
150х150х15 |
|
са зліткамі каштоўных металаў |
32 |
- |
- |
|
Упакоўка |
300 |
- |
150х100х75 |
Тарыфы:
Тарыфныя зоны
Тарыфы на паслугі
Пералік скідак на паслугі кампаніі
Віды і ўмовы афармлення спецыяльных адпраўленняў:
Афармленне пакетаўАфармленне пасылак
Афармленне ўпакоўкі