Ніхто не забыты ў гэтай страшнай трагедыі. Беларусь памятае.
Канцлагеры - гэта месцы зняволення вялікіх мас людзей, змешчаных туды па палітычных, сацыяльных, расавых, рэлігійных і іншым прыкметах. Шырокае распаўсюджванне яны атрымалі ў гады Другой сусветнай вайны і былі размешчаны, як у самой фашысцкай Германіі, так і на акупаваных ёю тэрыторыях.
На тэрыторыі акупаванай Беларусі нацыстамі было арганізавана каля 250 лагераў ваеннапалонных і 350 месцаў прымусовага ўтрымання цывільнага насельніцтва. Многія з іх станавіліся месцамі масавага знішчэння.
