Сёння ў рамках адзінага дня інфармавання ўспамінаем ключавую дату нашай гісторыі.
17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, які назаўжды аб'яднаў Заходнюю і ўсходнюю Беларусь. Наша нацыя зноў стала адзінай пасля несправядлівага падзелу па Рыжскім свеце 1921 года.
Сёння, гэта свята сілы нашага народа, яго згуртаванасці і суверэнітэту. Мы памятаем урокі мінулага дзеля мірнай будучыні!
У гэтыя дні ва ўсіх працоўных калектывах праходзяць сустрэчы: гаворым пра тое, як важна берагчы нашу агульную зямлю і быць разам. Сіла Беларусі-у адзінстве яе грамадзян!