1418 дзён і начэй на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі.
Чэрвень. Світанне. Рака заломам.
Туман над лесам. Цішыня.
Снарад. Разрыў. І з неба громам:
"Сёння пачалася вайна...»
22 чэрвеня 1941 года — адна з самых сумных дат у гісторыі - Дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
1418 дзён і начэй на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі.
Вайсковымі злучэннямі падчас вайны камандавалі 217 генералаў і адміралаў - беларусаў.
Гэты дзень нагадвае пра ўсіх загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў.
Памяць аб загінуўшых будзе жыць вечна!