У Хатынь 22 сакавіка арганізуюць спецыяльны аўтобусны маршрут з Мінска.

Аўтобус № 659 будзе адпраўляцца ад арт. м. "Усход". У маршруце прадугледжаны два прыпынкі — "Карбышава" і "Аграгарадок Лясны".
Час адпраўлення з Мінска - 11:40 і 14:40, з МК "Хатынь" - 13:30 і 16:30. Час стаянкі ў МК "Хатынь" складзе 45 хвілін.