Сёння, 23 кастрычніка, прадстаўнікі РУП "Спецыяльная сувязь" на чале з дырэктарам Малевічам Янам Маратовічам, прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Дай лесу новае жыццё!" у лесааднаўленчых работах у Гомельскай вобласці.
Мэта акцыі - аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў лесу. Кожнае дрэва, пасаджанае рукамі ўдзельнікаў, - гэта крок да азелянення роднай зямлі, новае дыханне для экасістэмы. З невычэрпным энтузіязмам і відавочным заклікам да беражлівых адносін да прыроды ўзяліся за справу ўдзельнікі акцыі.
Сабраўшыся ў адзіным парыве на аднаўленне лясных масіваў, мы не толькі ўносім уклад у паляпшэнне навакольнага асяроддзя, але і абараняем прыродныя багацці сваёй краіны.