7 мая, у рамках Года добраўпарадкавання і святкавання прафесійнага свята і напярэдадні 80-годдзя Перамогі, адбылася акцыя "Зялёная памяць: Алея Славы сувязістаў".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прафсаюзныя актывісты, прадстаўнікі Мінсувязі, кіраўнікі прадпрыемстваў сувязі, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый на чале са старшынёй галіновага прафсаюза Аляксандрам Якаўлевым.



