У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і ў іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя Рэквіема.
У гэты ж час ва ўсіх храмах будзе дадзены звонавы набат, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі. У некаторых месцах прыпыніцца рух.
Беларусь памятае! Памятае кожнага! Спынімся на хвіліну-успомнім усіх, хто сышоў у неўміручасць і завяшчаў нам жыць!
