Напярэдадні доўгачаканых зімовых свят – Новага года і Каляд намеснік дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Спецыяльная сувязь" Аляксандр Афанасенка і прадстаўнік Ленінскага РАНС Павел Куніцкі правялі сустрэчу з працоўным калектывам і распавялі аб тым, як неасцярожнае абыходжанне з агнём, электрычнымі, тэхнічнымі і піратэхнічнымі сродкамі не толькі дзецьмі, але і дарослымі можа прывесці да трагедыі.