3 ліпеня 2026 года Беларусь адзначае 82-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Сёння Беларусь святкуе свой суверэнітэт і росквіт, аддае даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў краіну з руін.
У такі значны для нашай краіны дзень работнікі РУП "Спецыяльная сувязь", члены грамадскага аб'яднання РГА "Белая Русь" прыйшлі да манумента Перамогі выказаць нізкі паклон ветэранам і ўшанаваць памяць загінуўшых усклаўшы кветкі да манумента