Прадстаўнікі Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Спецыяльная сувязь" на чале з начальнікам Гомельскага цэха спецыяльнай сувязі Аляксандрам Аляшкевічам ушанавалі памяць герояў-вызваліцеляў часоў Вялікай Айчыннай вайны усклаўшы кветкі да брацкай магілы на плошчы працы і прынялі ўдзел у адкрыцці помніка маршалу Перамогі, легендарнаму палкаводцу Канстанціну Ракасоўскаму на плошчы Паўстання.
Гомель стаў першым вызваленым абласным цэнтрам Беларусі ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі, у яго вызваленні прынялі ўдзел амаль 720 тыс. салдат і афіцэраў. 829 дзён нацысцкай акупацыі завяршыліся 26 лістапада 1943 года. З каля 147 тыс. даваеннага насельніцтва ў горадзе засталося менш за 15 тыс. чалавек. Горад быў у руінах. Вораг з нейкай звярынай злосцю знішчаў усе будынкі. Абласны цэнтр змог пачаць адраджэнне практычна з попелу. Гэтая дата для Гомеля - фактычна другі дзень нараджэння. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне - наша гордасць і наша найвялікшая спадчына, -падкрэсліў Аляксандр Аляшкевіч.


