21 лістапада 2024 года ў РУП «Спецыяльная сувязь» адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму: «ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: БУДУЧЫНЯ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД НАС»
Перад супрацоўнікамі выступіў намеснік дырэктара - Дзмітрый Эдуардавіч УРУБЛЕЎСКІ.
Дзмітрый Эдуардавіч расказаў аб вытоках фарміравання беларускай выбарчай сістэмы, яе нарматыўным прававым рэгуляванні, а таксама аб бягучым ходзе перадвыбарнай кампаніі. Падкрэсліў аб важнасці праявы сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі, якая прадугледжвае ўдзел у грамадска-палітычным жыцці, часткай якой з'яўляецца галасаванне на выбарах.
Даведачна:
- выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 26 студзеня 2025 года і стануць 7-мі па ліку;
- на сённяшні дзень 5 ініцыятыўных груп працягваюць збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты да 6 снежня ўключна.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе выбараў можна даведацца на сайце ЦВК.