Удзельнікам конкурсу трэба будзе распрацаваць запамінальны лагатып і слоган нашай краіны.
Аўтараў лепшых работ чакаюць грашовыя ўзнагароды: Агульны прызавы фонд складае 22 000 беларускіх рублёў:
Пераможца атрымае 10 000 беларускіх рублёў!
2 месца-7 000 беларускіх рублёў
3 месца-5 000 беларускіх рублёў
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларусбанка, які з'яўляецца афіцыйным партнёрам праекта.
Прыняць удзел можа кожны жадаючы. Удзельнікамі могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы. Конкурсную працу можна накіраваць як індывідуальна, так і калектыўна.
Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада.
Затым камісія адбярэ да 20 работ, якія прымуць удзел у грамадскім анлайн-галасаванні.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў і падрабязная інфармацыя на сайце Нацыянальнага конкурсу: https://belarustourism.by/vobraz-belarusi/
Сацыяльныя сеткі Нацыянальнага агенцтва па турызме:
Instagram – @belarus.travel
Telegram-канал- # Пазнайбеларусь