Сёння, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі арганізавала і правяло навучальны семінар «Узаемадзеянне дзяржаўных арганізацый і СМІ. Спецыфіка працы ў медыяпрасторы ў сучасных умовах»
Пляцоўкай для правядзення мерапрыемства стаў высокатэхналагічны выставачны цэнтр інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій РУП «Белтэлекам».
Як абараніць персанальныя дадзеныя ў працы прэс-службы? Якія магчымасці для камунікацыі адкрывае Threads? І як штучны інтэлект ужо сёння дапамагае ствараць тэксты, малюнкі і відэа?Гэтыя тэмы сталі ключавымі на сённяшнім семінары для PR-спецыялістаў арганізацый сістэмы Мінсувязі.
Асаблівую цікавасць выклікала экскурсія ў студыю «ЯСНАе ТV», дзе ўдзельнікі змаглі ўбачыць, як штучны інтэлект дапамагае прасоўваць сучасныя тэхналогіі і развівацца бізнесу.
Вялікі дзякуй арганізатарам і ўдзельнікам гэтага мерапрыемства.