Сход прайшоў у рэжыме відэаканферэнцыі з падключэннем кіраўнікоў цэхаў і аддзяленняў спецыяльнай сувязі.
У сходзе бралі ўдзел - першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч, начальнік аддзела паштовай сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шыманская Святлана Канстанцінаўна.
Начальнік сектара планавання і эканамічнага аналізу - Афанасенка Аляксандр Леанідавіч праінфармаваў аб выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства за студзень-снежань 2024 года і задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў на 2025 год.

Намеснік дырэктара прадпрыемства ў заключным слове зазначыў:
- дасягнутыя вынікі 2024 года ставяць амбіцыйныя мэты для рэалізацыі іх у 2025 годзе.
Актыўна працягваем весці работу па павышэнні канкурэнтаздольнасці нашых паслуг, пашырэнню супрацоўніцтва з наяўнымі кліентамі ў мэтах павелічэння аб'ёму паслуг.