Пад кіраўніцтвам дырэктара РУП "Спецыяльная сувязь" Малевіча Яна Маратовіча адбыўся сход працоўнага калектыву ў рэжыме відэаканферэнцыі з падключэннем кіраўнікоў цэхаў і аддзяленняў спецыяльнай сувязі.
У сходзе бралі ўдзел - першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч, начальнік аддзела паштовай сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шыманская Святлана Канстанцінаўна.
З дакладам выступілі:
Начальнік сектара планавання і эканамічнага аналізу - Афанасенка Аляксандр Леанідавіч;
Вядучы інжынер па АД - Гулакова Валянціна Мікалаеўна;
Начальнік ТУ - Гарбачоў Дзмітрый Валер'евіч.
Дырэктар у заключным слове адзначыў станоўчую дынаміку выканання прагнозных паказчыкаў.