На працягу ўсяго месяца нашы супрацоўнікі праводзілі ўборку сваіх працоўных месцаў і ўсіх замацаваных тэрыторый.
Узброіўшыся неабходным інвентаром, усе разам працавалі з вялікім душэўным уздымам.
"Удзельнікі мерапрыемства падышлі да справы з поўнай аддачай, разумення, што працуюць не толькі на карысць паляпшэння ўласнага рабочага месца, але і на карысць будучых пакаленняў", - адзначыў кіраўнік Гомельскага цэха Аляшкевіч Аляксандр Мікалаевіч.
Хочам падзякаваць усім супрацоўнікам, якія ўнеслі свой уклад у гэту вельмі важную справу, бо толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць наш свет больш чыстым і добрым.