Каманда Гомельскага цэха спецсувязі на чале з начальнікам Аляксандрам Аляшкевічам стала пераможцам у асабіста-камандным першынстве па кулявой стральбе сярод арганізацый абласнога ДТСААФ.
Удзел у спаборніцтвах прынялі 12 каманд. Прадстаўнікі спецсувязі выбілі 243 з 300 магчымых ачкоў.
2-е месца заняў Аляксандр Ключавы (фельд'егер 7-га разраду да 2024 г.), які па-ранейшаму выступае за нашу каманду, хоць і пакінуў пасаду па стане здароўя.
Бронзавым прызёрам у асабістым заліку стаў фельд'егер па спецыяльных даручэннях 8-га разраду Руслан Балашчанка.
Спаборніцтвы былі прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Віншуем нашу каманду з бліскучай перамогай! Няхай дух спаборніцтва і імкненне да перамогі заўсёды суправаджаюць вас!