Гэта свята сведчыць аб сумесным шляху двух брацкіх народаў, якіх аб'ядноўвае шматпланавае і шматграннае супрацоўніцтва ў пабудове моцнай, адзінай і квітнеючай Саюзнай дзяржавы.

Сёння тысячы беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў удзельнічаюць у вытворчай кааперацыі і выпускаюць канкурэнтаздольную прадукцыю, рэалізуюць сумесныя праекты ў навукаёмістых і высокатэхналагічных галінах.