Шары, букеты, прыгожыя сукенкі, строгія касцюмы і слёзы на вачах. Сёння прайшло свята Апошняга званка - дзень, калі для выпускнікоў прагучаў апошні школьны званок.

Урачыстае віншаванне дырэктара і ганаровых гасцей, пажаданні настаўнікаў, якія за столькі гадоў, праведзеных у школе, сталі амаль роднымі, кранальная гаворка бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў.

Наперадзе хвалюючая пара-экзамены і паступленне ў выбраныя ВНУ, ліцэі і каледжы, - падкрэсліў намеснік дырэктара Афанасенка Аляксандр Леанідавіч. Ён пажадаў усім выпускнікам паспяховай здачы іспытаў!

Нагадваем, што гэта падшэфная школа спецыяльнай сувязі. Мы ганарымся нашымі выпускнікамі і жадаем ім удачы на новым жыццёвым этапе!



