27 лютага каманда Гомельскага цэха спецыяльнай сувязі, на чале з начальнікам Аляксандрам Аляшкевічам, прыняла ўдзел у спаборніцтвах па кулявой стральбе сярод арганізацый і ўстаноў г.Гомеля, прымеркаваныя да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і дня ДТСААФ.

З 14 каманд, якія прымалі ўдзел, Гомельскі цэх спецыяльнай сувязі заняў 4-е месца, выбіўшы 216 з 300 магчымых ачкоў.

1-е месца ў асабістым заліку заняў фельдъегерь па спецыяльным даручэнням 8-га разраду Балашчанка Руслан, які выбіў 85 ачкоў з 100 магчымых.
