3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод у гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Незалежнасць сучаснай Беларусі-гэта гераічны подзвіг нашых продкаў. І сёння, калі перад нашым грамадствам, перад краінай стаіць галоўная задача-захаванне міру ў нашай краіне, залогам яе ажыццяўлення з'яўляецца наша адзінства.Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, дабрабыту, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Хай над галавой заўсёды будзе чыстае і мірнае неба, а кожны дзень жыцця будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом!
Ян Малевіч,
Дырэктар РУП "Спецыяльная сувязь"