5 сакавіка ў кінатэатры "Масква" адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын, з удзелам міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Кірыла Залескага, намесніка міністра Юліі Шапкінай, старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Аляксандра Якаўлева, якія павіншавалі ўсіх жанчын з 8 сакавіка і асабліва адзначылі жанчын, якія з гонарам носяць ганаровае званне "МАМА".
Для жанчын былі арганізаваны святочны канцэрт і прэм'ера паказу фільма "цюльпаны".