Сёння, 18 сакавіка, РУП «Спецыяльная сувязь " з рабочым візітам наведаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Кірыл Залескі
Аб дзейнасці прадпрыемства, дасягнутых выніках працы і планах на будучыню, распавёў дырэктар спецыяльнай сувязі Ян Маратовіч.

На сустрэчы абмеркавалі перспектывы пашырэння аб'ёмаў паслуг спецыяльнай сувязі, кадравага патэнцыялу і прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў, ролі прафсаюзнага руху ў жыцці прадпрыемстваў і калектываў.

У ходзе візіту дэманстравалі вытворчы цыкл, аўтапарк прадпрыемства, вынікі мер па ўдасканаленні вытворчага быту работнікаў.

«Успех дзейнасці спецыяльнай сувязі ў захаванні шматгадовага вопыту і традыцый, у забеспячэнні гарантаванай бяспекі спецыяльных адпраўленняў», – адзначыў Ян Маратовіч.



