11 сакавіка прадстаўнікі Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Спецыяльная сувязь «прынялі ўдзел у якасці дэлегатаў у пазачарговай канферэнцыі Ленінскай раённай арганізацыі г.Мінска РГА"Белая Русь".
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел:
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Шпакоўскі, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі "Белая Русь" Наталля Воранава, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска Наталля Вярэніч, начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска Наталля Кучынская, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў Ленінскага раёна.
З дакладам выступіла старшыня Ленінскай раённай арганізацыі Наталля Новік, якая падрабязна спынілася на дынаміцы развіцця Ленінскай «Белай Русі», адзначыўшы ўпэўнены рост аднадумцаў.
Канферэнцыя прайшла ў канструктыўнай і дружалюбнай атмасферы. Па выніках былі прыняты рашэнні, накіраваныя на далейшае развіццё Ленінскай" Белай Русі " і першасных арганізацый.