У Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Спецыяльная сувязь" прайшла сустрэча прадстаўнікоў прафсаюзнага актыву ў асобе старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Святланы Палюх і загадчыка аддзела арганізацыйнай і грамадскай работы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Вольгі Касаткінай з працоўным калектывам Мінскага цэха спецыяльнай сувязі, узначаленага Сяргеем Зубрыцкім, пры ўдзеле намесніка дырэктара Дзмітрыя Урублеўскага.
Прыемным завяршэннем сустрэчы стала ўручэнне дыплома лепшаму настаўніку Мінскага цэха спецыяльнай сувязі за 2025 год Віталю Вяршкову ў намінацыі "гадуем годную змену".



