У перыяд з 19 снежня 2025 г. па 23 лютага 2026 г. на пляцоўцы Мінскага гарадскога выставачнага цэнтра будзе праходзіць выстава дасягненняў суверэннай Беларусі "мая Беларусь", аператар выставы – ГП"Белэкспа".
Экспазіцыя выставы будзе прадстаўлена наведвальнікам у фармаце тэматычных лакацый. Тут можна будзе пазнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах эканомікі, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі і адкрыць новае пра краіну.
Атмасферу на выставе створыць зона культурных праектаў-пляцоўка, на якой штодня будуць праходзіць мерапрыемствы рознага фармату-тэатральныя паказы, кінапаказы, канцэрты, творчыя сустрэчы і г. д.
У зоне кірмашу будуць прадстаўлены лепшыя тавары з розных куткоў Беларусі, іміджавая прадукцыя рэспубліканскіх і рэгіянальных вытворцаў.
Актуальная інфармацыя, а таксама праграма наведвання і правядзення мерапрыемстваў выставы «МАЯ БЕЛАРУСЬ» даступныя на афіцыйным анлайн-рэсурсе.
Афіцыйны сайт выставы: https://моябеларусь.бел.
