Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач сёння, 14 лютага, з рабочым візітам наведаў г.Гомель. Павел Мікалаевіч наведаў Гомельскі цэх спецыяльнай сувязі, дзе прайшла сустрэча з кіраўніцтвам і калектывам цэха, падчас якой паразмаўляў з работнікамі задзейнічанымі ў вытворчым працэсе. Непасрэдна азнаёміўся з самім працэсам арганізацыі работы Гомельскага цэха.
Спецыяльная сувязь закранае найважнейшую ролю ў выключэнні рызык дастаўкі спецыяльнай карэспандэнцыі, у тым ліку і спецыяльных адпраўленняў з высокім ацэначным коштам, - адзначыў Павел Мікалаевіч.

У завяршэнні сустрэчы Павел Мікалаевіч пажадаў калектыву Гомельскага цэха поспехаў у дасягненні запланаваных мерапрыемстваў і моцнага ўстойлівага маральна-псіхалагічнага стану.