81 год таму, у 1944 годзе, часткі 1-га Беларускага фронту завяршылі Бабруйскую наступальную аперацыю, вызваліўшы Бабруйск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэты дзень сімвалізуе мужнасць і гераізм нашых салдат, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
У знак глыбокай павагі за стойкасць і патрыятызм бабруйчан, якія загінулі на франтах і ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Удзячныя нашчадкі ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыяльнага комплексу, які ўвекавечвае подзвіг воінаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Бабруйска.
Ва ўскладанні кветак да помніка-танку на магіле генерал-маёра танкавых войскаў Барыса Сахарава прыняў удзел працоўны калектыў бабруйскага аддзялення спецыяльнай сувязі.